16 ліпеня ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (Цэнтрвыбаркам) пададзены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні Канаўца Андрэя Уладзіміравіча кандыдатам у прэзідэнты.

Пра гэта паведамляецца на сайце ЦВК.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы — Дзмітрый Аляксандравіч Піліпчук.

А. Канаўцу — 36 гадоў, ён зхяўляецца дырэктарам прыватнага ўнітарнага прадпрыемства ў Наваполацку.

Нагадаем, што ў аўторак была зарэгістраваная ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі, а ў сераду — Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча.

Мяркуецца, што сёння, як мінімум, будуць пададзеныя дакументы Таццяны Караткевіч (11:00), Анатоля Лябедзькі (14:00) і ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 г., палітвязня Мікалая Статкевіча (15:00).

Тэрмін падачы дакументаў сканчаецца заўтра, 17 ліпеня. А на наступным тыдні стартуе збор подпісаў.

Пра свае выбарчыя амбіцыі раней заявілі, але пакуль дакументы не падалі, прадстаўнік партыі «Зялёныя» Юрый Шульган, прадпрымальнік Юрый Радзькоў, кандыдат на выбарах 2010 г. Віктар Цярэшчанка, прадпрымальнік Уладзіслаў Цітовіч.

Пятыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінна прайсці 11 кастрычніка.

***

На выбарах 2010 г. 19 чалавек заявілі пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, але этап рэгістрацыі пераадолелі 10 чалавек: Лукашэнка, Кастусёў, Міхалевіч, Някляеў, Раманчук, Рымашэўскі, Саннікаў, Статкевіч, Ус, Цярэшчанка;

Адмовіліся або не былі зарэгістраваныя, або не здалі подпісы: Барысаў, Гайдукевіч, Глушакоў, Дабратвор, Іваноў, Кулікоў, Правальскі, Рыжоў, Старыкава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?