Свет11

На спадарожніку Плутона знайшлі Мордар

Навукоўцы выявілі на здымках паверхні Харона, які з'яўляецца найбуйнейшым з спадарожнікаў Плутона, вобласць, як мяркуецца, пакрытую слоем цёмнага пылу.

У твітары NASA адзначаецца, што цёмную вобласць Харона, размешчаную ля яго Паўночнага полюса, ужо празвалі Мордарам у гонар аднайменнай вобласці з раманаў брытанскага пісьменніка Джона Толкіна.

Агенцтва ўдакладняе, што навукоўцы чакаюць больш дэталёвых здымкаў загадкавага рэгіёну, якія дапамогуць дакладней вызначыць тып рэчыва, якое пакрывае планету, і яго паходжанне.

Акрамя таго, навукоўцы звярнулі ўвагу на нечакана малую колькасць кратэраў ў цэнтральнай частцы Харона і на горы, узрост якіх, па іх ацэнках, не перавышае 100 млн гадоў, што дае падставы лічыць іх маладымі.

Фатаграфіі былі атрыманы з касмічнага апарата New Horizons, які днямі пасля амаль дзесяцігадовага палёту дасягнуў Плутона і перадаў на Зямлю яго першыя дэталёвыя здымкі. Цяпер апарат працягне палёт да іншых аб'ектах у поясе Койпера.

Місія New Horizons разлічана на 15-17 гадоў. Чакаецца, што ў далейшым апарат зможа зняць маленькія месяцы Плутона — Стыкс, Нікс, Цэрбера і Гідры.

Каментары1

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў3

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар расійскага Сыктыўкара паедзе на вайну за пляшку гарэлкі5

Палітычныя затрыманні ў Хойніках: прыйшлі да двух дзясяткаў людзей

2 лістапада чакаюць моцнага ветру2

Пры крушэнні вайсковага верталёта ў Афрыцы загінулі два беларусы3

Больш за 100 шахедаў зайшло ў Беларусь з ліпеня: іх колькасць расце5

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

У Мінску пачалі судзіць беларуса, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Амерыкі1

У Польшчы знаходзяцца больш за 200 тысяч беларусаў1

Орбан заявіў пра паразу Украіны ў вайне з Расіяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў3

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Галоўнае
Усе навіны →