Сёлетні афіцыйны Дзень Незалежнасці адзначаецца ў Мінску ва ўрэзаным фармаце. Адсутнічае традыцыйны парад, а асноўнай пляцоўкай святкавання стала мінскае Замчышча ля Палаца спорту.
Традыцыйныя гандлёвыя шэрагі з шашлыком па 20 тысяч, сцэна з Ірынай Дарафеевай і гуртам «Дразды», фантан у якім можна купацца, — асноўныя атрыбуты сёлетняга 3 Ліпеня. Да пляцоўкі Палаца спорту ў асноўным прыйшлі тыя, каму няма чаго рабіць за межамі Мінска на тры выходныя дні. Напаўпустыя вуліцы ў цэнтры Мінска і трохі большае ажыўленне на Нямізе — такі святочны Мінск без пыхі ў гэтым годзе. Асноўнае ж відовішча для менчукоў здарыцца ўвечары — святочны салют.
Такім трэба запомніць 3 Ліпеня сёлета — гэта традыцыйнае свята з шашлыком эканом-класа.
Каментары