Прызначаная новая пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі — Фіона Гіб.
Яна пачне працаваць у студзені 2016 года, паведамляе сайт урада Злучанага каралеўства.
На гэтай пасадзе Фіона Гіб зменіць Бруса Бакнэла, які кіруе працай брытанскага пасольства ў Мінску з ліпеня 2012 года.
«Для мяне вялікі гонар быць прызначанай паслом Яе Вялікасці ў Беларусі, — цытуе Гіб сайт брытанскага ўрада. — Я з нецярпеннем чакаю таго моманту, калі пачну працаваць з беларускім урадам і недзяржаўнымі арганізацыямі па шырокім коле пытанняў, у тым ліку звязаных з вырашэннем праблем, з якімі мы усе сутыкаемся ў імкненні да дабрабыту, устанаўлення бяспекі і выканання правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі».
Фіона Гіб пачала працу ў МЗС Вялікабрытаніі ў 1990 годзе. Працавала ў Германіі, Украіне, Самалі, Іраку, Йемене. Да прызначэння паслом у Беларусі займала пасаду намесніка кіраўніка аддзела МЗС па праектах у палітычных, культурных сферах і сферы бяспекі.
Каментары