Цяпер інфарматары спецслужбаў могуць прэтэндаваць на пенсію.
У Расіі прынялі закон, згодна з якім таемнае супрацоўніцтва са спецслужбамі будзе залічвацца грамадзянам у працоўны стаж.
Дакумент ужо апублікаваны ў «Расійскай газеце». Выданне ўдакладняе, што стаж будзе налічвацца інфарматарам, якія афіцыйна заключылі са спецслужбамі сакрэтны дагавор аб супрацоўніцтве, але засталіся па-за штатам.
Новы закон дазволіць інфарматарам спецслужбаў прэтэндаваць на пенсію, паколькі увесь тэрмін супрацоўніцтва будзе залічвацца ў страхавы стаж, а ўсе неабходныя звесткі будуць перадавацца ў пенсійны фонд.
У спецслужбах шырока распаўсюджаная практыка выкарыстання інфарматараў, аднак у адрозненне ад штатных супрацоўнікаў яны не атрымлівалі афіцыйных заробкаў і не маглі разлічваць на пенсію.
Каментары