Прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў Расію вярнуцца да перамоваў пра газ
Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц заклікаў Расію аднавіць трохбаковыя газавыя перамовы, каб аднавіць пастаўкі газу ва Украіну.
Пра гэта ён заявіў, выступаючы з трыбуны Вярхоўнай Рады Украіны ў пятніцу.
«На гэтым тыдні праваліліся трохбаковыя перамовы, у выніку Расія спыніла пастаўкі газу ва Украіну», — сказаў Шульц.
«Мы заклікаем Расію неадкладна вярнуцца за стол перамоваў», — заявіў прэзідэнт Еўрапарламента.
«Мы хочам працаваць над пошукам доўгатэрміновага рашэння — такога, якое б прадухіліла падобныя перабоі ў будучыні і забяспечыла б пастаўкі газу ў Еўропу і Украіну», — падкрэсліў ён.
Каментары