Пераможца леташняга «Еўрабачання» аўстрыйскі спявак Томас Нойвірт, які выступае ў вобразе барадатай жанчыны Канчыты Вурст, сфатаграфаваўся топлес для вокладкі ліпеньскага нумара папулярнага ва ўсім свеце музычнага часопіса Rolling Stone.
Здымкі для аўстрыйскай версіі выдання артыст апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Вурст піша: «Гэта такі велізарны гонар — апынуцца на вокладцы сусветнага музычнага часопіса!»
«Лаура Верт наведала спявачку, якая з'яўляецца не толькі самой яркай, але і самай спрэчнай зоркай Еўропы ў цяперашні час», — гаворыцца ў анонсе выпуску на сайце выдання.
Каментары