Сайт 1863x.com заклікаў сваіх чытачоў дасылаць зварот з просьбай заблакаваць у Беларусі расійскі рэсурс «Спутнік і погром».
На думку 1863x.com, дадзены сайт рэгулярна публікуе экстрэмісцкія матэрыялы, заклікі да акупацыі Беларусі і змены канстытуцыйнага ладу, абразы беларускай мовы і культуры.
Ініцыятар кампаніі заклікае звяртацца ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства інфармацыі, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце з просьбамі аб блакаванні доступу да шавіністычнага рэсурсу. Прыкладны тэкст заявы і ўрыўкі з публікацый, якія падпадаюць пад дзеянне артыкулаў Крымінальнага Кодэкса РБ (361 ч.3, 130 ч.1,2.) можна знайсці тут.
Каментары