Bild: Хакеры ўкаранілі траян ў камп'ютар Меркель і рассылалі вірусы дэпутатам
Хакерам удалося ўкараніць траян ў кампутар канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель, сьцьвярджае газэта Bild.
Паводле самага папулярнага нямецкага таблёйду, атака на ўнутраную сетку Бундэстагу адбылася ў траўні.
Кампутар кіраўніка ўраду быў адным зь першых, дзе выявілі шкодную праграму — так званы траянскі вірус.
Паводле Bild, невядомыя хакеры ад імя Мэркель адпраўлялі дэпутатам электронныя лісты, заражаныя вірусам. У іх гаворка ішла аб запрашэньні прыняць удзел у нейкай тэлеканфэрэнцыі, перадае ТАСС.
Адміністрацыя Бундэстагу у гэтай сувязі перасьцерагла парлямэнтарыяў ад спробаў прачытаць гэтыя фальшывыя пасланьні.
Прадстаўнік фракцыі ХДС / ХСС не пацьвердзіў, але і не абверг гэтую інфармацыю. Пакуль таксама не паведамляецца, ці былі выкрадзеныя зьвесткі з дыску кампутара канцлера.
Каментары