Улада1111

На секцыю канферэнцыі БІСС па рэформах прыйшоў толькі адзін прадстаўнік дзяржаўных структур — рэпартаж

У Мінску адбываецца канферэнцыя «Мінск пасля Рыгі: Форум пра рэформы, або Як Беларусі адаптавацца і развівацца ў новых рэгіянальных кантэкстах». Яе арганізаваў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, вядомы пад сваёй англійскай абрэвіятурай BISS. Усё гэта адбываецца ў рамках Еўрапейскага дыялогу па мадэрнiзацыi.

Адбываецца форум у мінскім гатэлі «Еўропа», а ён, як нам нядаўна нагадаў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітры Мірончык, размешчаны на плошчы Свабоды, на скрыжаванні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай. На сёмым паверсе, з якога відаць Ратуша і саборы.

Другі дзень канферэнцыі адкрыўся панэллю, якая прысвечаная рэформам: «Ці патрэбныя Беларусі рэформы? Перспектывы мадэрнізацыі Беларусі».

У секцыі ўдзельнічалі акадэмічны дырэктар БІСС Аляксей Пікулік, дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC Павел Данэйка і дырэктар праектаў амерыканскага фонду PACT Балаж Ярабік, які яшчэ нядаўна быў неўязным у Беларусь. Але ж краіна ўвайшла ў віток лібералізацыі…

Пікулік прэзентаваў вынікі апошняга сацыялагічнага даследавання, праведзенага на замову БІССа. Яно выявіла, што беларусы лічаць, што краіне патрэбныя рэформы, але… хацелі б, каб яны заключаліся ў павышэнні ролі дзяржавы. І чаканні ад рэформаў маларэалістычныя. Беларусы хочуць, каб палепшала тут і ўраз. Найбольш людзей хвалюе ахова здароўя і сацыяльная сфера. Палітычныя рэформы называе патрэбнымі невялічкая доля насельніцтва, сцвярджае Пікулік. Узорам сістэмы для пераймання пры гэтым для беларусаў застаецца Швецыя — краіна з высокімі даходамі і нязначным расслаеннем на багатых і бедных.

«Усе хочуць быць шведамі, акрамя саміх шведаў», — пажартаваў на гэта Ярабік.

Павел Данэйка найперш акцэнтаваў, што не існуе нейкіх універсальных мадэляў рэфармавання, як не існуе ўніверсальнай мадэлі бізнэс-поспехаў.

Калі б веданне, як трэба рабіць, гарантавала поспех, то самымі багатымі былі б прафесары менеджмэнту. А гэта не так. Багатымі робяцца тыя, хто асабіста адчувае патрэбы людзей у дадзены момант і ўмее іх задаволіць. А поспех складаецца з дзеянняў розных людзей, іх рэакцый і нават памылак.

Нельга спадзявацца, што патрэбных рэформаў будзе патрабаваць насельніцтва. «Калі б я арыентаваўся на запросы спажыўца, то я б вырабіў не аўтамабіль, а больш хуткіх коней», — нагадаў Данэйка выслоўе Генры Форда.

Данэйка спыніўся таксама на тым, хто выйграў, а хто прайграў ад посткамуністычных рэформаў. Прайшло 25 гадоў ад падзення Берлінскага мура, можна ўжо лічыць.

Аказваецца, найбольшыя тэмпы росту за гэты перыяд у нашым рэгіёне паказалі Польшча, Эстонія, Арменія, Албанія і Беларусь. Гэта вельмі розныя краіны, з рознымі мадэлямі, таму і прычыны росту былі розныя. Гэтыя краіны, са словаў Данэйкі, аб’ядноўвае адно: там вырас моцны прыватны сектар з нуля, без прыватызацыі актываў алігархамі.

Беларускі бізнэс-ландшафт нагадвае горную краіну. Шырата адна, а клімат розны. Каля падножжа субтропікі, а на вяршынях — лёд. Вытворчыя і экспартна-арыентаваныя кампанія — у раі. Калі ты імпарцёр — у цябе лёд і скалы, казаў Данэйка.

Трэба адукацыя, каб ствараліся новыя бізнэсы, толькі высокаадукаваныя кадры здольныя генераваць новыя бізнэс-ідэі, падкрэсліваў Данэйка.

Дэмакратыя не азначае заможнасці. Квітнеючая краіна тая — дзе людзі давяраюць адзін аднаму. Дзе яны здольныя да калектыўнага дзеяння дзеля дасягнення індывідуальных мэтаў, нагадваў Данэйка.

Ярабік аддаваў належнае ўладам Беларусі за ўменне дасягаць прагрэсу малымі крокамі.

«Стратэгія такая ў палітыцы, што для нармалізацыі адносін між Беларуссю і Еўрасаюзам трэба рабіць маленькія крокі, такія маленькія, каб яны нікому не былі заўважныя», — паіранізаваў у адказ філосаф Андрэй Лаўрухін.

Увогуле, Данэйка і Ярабік былі настроеныя аптымістычна і хвалілі беларускія ўлады за поспехі ў распрацоўцы законаў, паляпшэнні клімату для бізнэсу і адкрытасць да дыялогу ў тых сферах, якое грамадства лічыць найважнейшымі.

Іх асадзіў адзін з удзельнікаў — венгр Янаш Заканьі, які рэалізоўваў у Беларусі праект Еўрасаюза па навучанні чыноўнікаў. «Колькі тут чалавек сядзяць з дзяржапарата, падыміце рукі!» — папрасіў ён. Руку падняў адзін хлопчык. Вось і ўвесь дыялог, сказаў венгр. 

* * *

Глядзі таксама: Канферэнцыя БІСС на тэму рэформаў не абышлася без пытання гей-шлюбаў — рэпартаж

Каментары11

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня1

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвакарэйская разведка: Расія заплаціла за ваенную дапамогу КНДР 700 тысячамі тон рысу

Масква паказала амерыканца, які шпіёніў ва Украіне ў інтарэсах расійскай арміі3

Валярына Кустава пра былога мужа: Калі скласці афіцыйныя пералікі ад яго на дзіця, то атрымаецца каля $1 на дзень45

У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача4

Лукашэнка прапанаваў расіянам картэльную змову па каліі6

За найпапулярнейшым рускамоўным медыя Варшавы стаяць беларусы57

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»1

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў2

Праз моцны вецер у больш як 200 населеных пунктах былі праблемы са святлом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня1

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →