Свет3737

Журналісты знайшлі экіпаж, які прывёз расійскі «Бук», што збіў MH17

Ёсць чатыры вадзіцелі, якія маглі кіраваць зенітным ракетным комплексам.

Сталі вядомыя маршруты, напрамкі і меркаваны экіпаж расійскага «Бука», які збіў ў 2014 г. Boeing 777 паблізу Данецка. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні Bellingcat.

Так, у ім гаворыцца пра ўдзел 2-га расійскага аўтамабільнага батальёна 69-й брыгады ў транспарціроўцы вайсковага абсталявання, у тым ліку і «Бука», з якога быў збіты пасажырскі самалёт, у некалькі раёнаў, якія размешчаны ўздоўж мяжы Украіны і Расіі.

147-ы аўтамабільны батальён, які месціцца ў Маскве, удзельнічаў у транспарціроўцы «Бука» ў Мілераве, недалёка ад мяжы з Украінай і транспарціроўкі іншых вайсковых транспартных сродкаў у памежную зону каля Данецка. У расследаванні гаворыцца пра тое, што ёсць чатыры магчымыя кіроўцы, якія, імаверна, перавозілі «Бук».

Іх вылічылі па фатаграфіях, якія яны размясцілі ў сацыяльных сетках. Мужчыны сфатаграфаваліся побач з прычэпам XP 4679 50 і грузавіком 4267 AH 50.

Bellingcat указвае імёны двух з іх — Дзмітрыя і Уладзіміра П.

23-25 чэрвеня 2014 года канвой «Бука» адправіўся на вайсковую авіябазу ў Мілераве, а адтуль ракетныя пускавыя ўстаноўкі былі перамешчаныя ў некалькі месцаў уздоўж мяжы. «Бук», з якога збілі самалёт, транспартаваўся па шашы М4 у Данецк. Украінскую мяжу ён перасёк ў ноч з 16 на 17 ліпеня.

Пасля авіякатастрофы зенітны комплекс зноў перасёк мяжу ў тым жа месцы раніцай 18 ліпеня 2014 года. 19-21 ліпеня 2014 г. адправіўся ў вайсковы лагер на паўночным захадзе ад Каменск-Шахцінскі, а адтуль ракетная пускавая ўстаноўка зноў была перамешчаная.

Каментары37

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»7

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй44

Былая жонка Камісаранкі: Я працавала ў масажным салоне эратычнага характару14

Ізраіль знішчыў вайсковы флот Сірыі12

Дзяўчына падабрала забыты букет з ружаў, выкінула яго ў сметніцу і атрымала крыміналку1

Лукашэнка: Ніякі Асад не дыктатар. Ён лячыў людзей, ніколі нікога не забіваў33

Адбыўся ператрус у мінскім рэкламным агенцтве AdPlanes

У Мінску і Гродне можна ўзяць жывую ялінку на святы ў арэнду. Колькі гэта каштуе?2

Беларуска ўпала з чацвёртага паверха гатэля ў Тайландзе і атрымала цяжкія траўмы

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»7

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»

Галоўнае
Усе навіны →