Свет4747

Сейм Польшчы прагаласаваў за перанос Дня Перамогі на 8 мая. Расія супраць

Сейм Польшчы падтрымаў праект пастановы, якая прадугледжвае ўстанаўленне Нацыянальнага дня перамогі 8 мая замест свята Перамогі і свабоды 9 мая.

EPA

За гэтую ініцыятыву прагаласавалі ў пятніцу 396 дэпутатаў Сейма, супраць былі 5, устрымаліся 14.

На думку аўтараў пастановы, «прычын, каб прымаць у Польшчы тлумачэнне завяршэння вайны, што дзейнічала ў СССР, няма. Трэба памятаць, што завяршэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе ў выпадку з дзяржавамі, занятымі Чырвонай Арміяй, у якіх былі ўведзеныя нявыбарныя ўрады і недэмакратычная палітычная сістэма, цяжка лічыць трыумфам свабоды».

У Польшчы Дзень Перамогі некалькі дзесяцігоддзяў адзначаўся 9 мая. З 1989 свята было перанесенае на 8 мая, як ва ўсёй Еўропе, але заканадаўча гэта не было замацавана. Калі Сенат і прэзідэнт падтрымаюць рашэнне Сейма, Польшча ўжо ў гэтым годзе можа афіцыйна адзначаць завяршэнне Другой сусветнай вайны 8 мая.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ у Польшчы Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што намер Польшчы «варты жалю». «Гэта спроба груба перагледзець гістарычныя дасягненні нашых народаў у Вялікай Айчыннай вайне. Бракуе чалавечых слоў, наколькі гістарычная памяць кароткая у некаторых народаў», — сказаў ён.

Каментары47

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

АРІП мяняе правілы доступу ў асабісты кабінет

У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт3

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах5

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед6

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае11

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →