Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка журналістам.
«У цэлым наогул ніякіх ў палітыцы праблем. Я шчыра кажу. Мы з гэтага пачалі нашы перамовы з прэзідэнтам Грузіі. У нас у палітыцы няма ніякіх праблем», — сказаў беларускі лідар.
На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, краінам трэба стварыць трывалы падмурак двухбаковых адносін. «А гэта гандаль, гэта эканоміка — вось што галоўнае», — адзначыў ён.
«А палітыка ў нас — вы і самі адчуваеце, што без праблем», — дадаў Лукашэнка.
Каментары