Навукоўцы: Камары вызначаюць «смачных» людзей праз гены
Справа ў розным паху поту розных людзей, але «прывабнасць» паху залежыць не ад харчавання.
Група навукоўцаў з Лонданскай школы гігіены і трапічнай медыцыны прапанавала камарам пакаштаваць пары гомазіготных і гетэразіготных блізнятаў. Такім чынам было вызначана, што камары на самой справе дыскрымінуюць ахвяр на генетычным узроўні, пішуць навукоўцы ў часопісе PLOS One.
18 пар гомазіготных і 19 пар гетэразіготных пар жанчын-блізнятаў былі «скормленыя» камарам. Для першых пар камары не бачылі адрозненняў, але з другіх пар хутчэй абіралі «смачнейшую» ахвяру.
Рукі блізнятаў змясцілі ў трубкі, ў якія выпускалі маскітаў. Трубкі былі зладжаныя такім чынам, каб камары маглі вольна абіраць між раўназначнымі шляхамі да ахвяр. На самой справе, у выпадку «ідэнтычных» гомазіготных блізнятаў колькасць укусаў у сясцёр была роўнай.
Камары вызначаюць ахвяр па паху поту — напрыклад, больш любяць цяжарных і поўных людзей. Даследчыкі пацвердзілі тэорыю аб тым, што «смачнасць» для камароў вызначаецца не харчаваннем чалавека, а пэўнымі генетычнымі асаблівасцямі.
Далейшыя даследаванні «смачнасці» людзей для маскітаў можа дапамагчы не толькі ў стварэнні рэпелентаў, але і ў барацьбе з малярыяй, ад якой штогод памірае 1,5-3 млн чалавек.
Каментары