Усяго патроху109109

Лагічная задача для 14-гадовых «зламала мозг» карыстальнікам Facebook

Зможаце адгадаць, не падзірнуўшы ў адказ?

Сінгапурскі тэлевядоўца Кенэт Конг выклаў у Facebook лагічную задачу для школьнай алімпіяды, распавядае Mashable. Меркавалася, што яна прызначаная для 10-гадовых, але арганізацыя SASMO, што займаецца матэматычнымі алімпіядамі ў Сінгапуры, паправіла Конга: задача для дзяцей ад 14 гадоў.

Задача выклікала гарачыя (і часта нецэнзурныя) абмеркаванні. Не 14-гадовыя, а дарослыя «ламалі мозг» аб яе. Абмеркаванне выйшла далёка за межы Facebook.

Тэкст задачы

Альберт і Бернард пазнаёміліся з Шэрыл. Яны хочуць ведаць, калі ў яе дзень нараджэння. Шэрыл прапанавала ім дзесяць магчымых дат: 15 мая, 16 мая, 19 мая, 17 чэрвеня, 18 чэрвеня, 14 ліпеня, 16 ліпеня, 14 жніўня, 15 жніўня і 17 жніўня. Яшчэ Шэрыл сказала Альберту месяц свайго нараджэння, а Бернарду - дзень.

Пасля гэтага адбыўся дыялог.

Альберт: «Я не ведаю, калі ў Шэрыл дзень нараджэння, але я ведаю, што Бернард таксама не ведае».

Бернард: «Спачатку я не ведаў, калі ў Шэрыл дзень нараджэння, але ведаю цяпер».

Альберт: «Цяпер я таксама ведаю, калі ў Шэрыл дзень нараджэння».

Калі ў Шэрыл дзень нараджэння?

Ці зможаце даць правільны адказ?

Рашэнне >>>

Каментары109

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага8

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Усе навіны →
Усе навіны

За «абразу прадстаўніка ўлады» мастачцы з Полацка прызначылі прымусовае лячэнне. Яна вярнулася з Польшчы3

«З лёгкім ветрам» і «Нарэшце, бро» — што пішуць Байдэну ў твітары

Стрыжак расказаў, ці ўзяў бы мільён даляраў ад Чыжа6

У Беларусі з'явіцца нацыянальны відэахостынг — видео.бел 10

Джэй Ло перастала насіць заручальны пярсцёнак. Канец гісторыі кахання

Адэсіт за $6 тысяч збег ад мабілізацыі ў Расію, дзе стаў кантрактнікам. А калі трапіў на фронт, то здаўся ўкраінцам8

Чаму Байдэн вырашыў выйсці з гонкі? Вось што пра гэта пішуць сусветныя медыя4

Сотні буслоў сабраліся на адным полі ля Гродна ФОТАФАКТ2

Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да гіганцкіх 3501

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага8

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Галоўнае
Усе навіны →