Навука і тэхналогіі33

Марс схаваў гіганцкія ледавікі пад пластам пылу

Лёду на Марсе хапіла бы, каб пакрыць планету акіянам метровай глыбіні.

Ледавікі пазначаныя блакітнымі кропкамі. Выява: NASA/ Levy et al./Nanna Karlsson

Навукоўцы Капенгагенскага ўніверсітэта, Данія, прааналізавалі інфармацыю з зонда MRO і прыйшлі да высновы: пад пылам у сярэдніх шыротах Марса хаваюцца масіўныя ледавікі. Свае даследаванні яны апублікавалі ў часопісе Geophysical Research Letters.

Пад пылам навукоўцы ў 2006 годзе пабачылі сляды ледавікоў, але спрачаліся аб іх складзе: ці гэта вада, ці CO2, ці проста застылая гразь. Здымкі радараў SHARAD апарата MRO вырашылі спрэчку на карысць вады.

Ледавікі размяшчаюцца вялікімі групамі на шыротах 20-50 градусаў у абодвух паўшар’ях Марса. Дацкія навукоўцы разлічылі з дапамогай камп’ютарнага мадэлявання шчыльнасць ледавікоў — вынік быў падобным да менавіта водных ледавікоў.

Па разліках навукоўцаў, ледавікі ўтрымліваюць 150 млрд кубаметраў лёду альбо 155 трлн тон вады. Калі яго роўным пластом раскласці па планеце, таўшчыня складзе 1,1 м.

Мяркуецца, што значная частка (каля 87%) вады выпарылася з Марса, калі той згубіў атмасферу мільярды год таму. Некалі акіян пакрываў 20% паверхні чырвонай планеты, а марсіянскія азёры з’яўляліся і знікалі прынамсі двойчы. Пыл, магчыма, выканаў ролю «абаронцы» марсіянскай вады, не даўшы лёду выпарыцца з планеты праз нізкі ціск.

Лёд пад марсіянскім пылам можа быць скарыстаны будучымі марсіянскімі каланістамі. У ім наведнікі Марса, магчыма, паспрабуюць адшукаць і сляды жыцця.

Чытайце таксама: У ЗША выпрабавалі звышцяжкую ракету для палётаў на Марс

Каментары3

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці2

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

У Расіі завялі крымінальную справу на спявачку Манетачку3

У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка5

Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы9

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы8

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу3

Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці2

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →