1 сакавіка, а 18-й, у кнігарне «Логвінаў» (пр. Незалежнасці 37А) адбудзецца дабрачынная вечарына ў падрымку кнігарні «Логвінаў».
Хочаце паспрыяць вырашэнню лёсу «Логвінава»? Проста прыходзьце ў першы вясновы дзень у галерэю і згуляйце з намі ў цікавыя беларускія настолкі. Вас чакае лінгвістычна-захапляльная «Разам», рэвалюцыйна-псіхалагічныя «Паўстанцы», вяселая «Яшчарка» ды стоадсоткава новы «Казачнік»! Акрамя таго, у праграме выступ Сяргея Башлыкевіча!
Уваход вольны, але вы можаце пакінуць любую суму ў падзяку – усе грошы будуць пералічаны на лік «Логвінава».
Мае сэнс любая, самая малая дапамога. Шчыра запрашаем усіх!»
Каментары