Улада1313

Сенатар Сянько: рабочую групу па Беларусі ў АБСЕ ўзначальвае экстрэміст

Уладзімір Сянько, фота прэс-службы Савета Рэспублікі

Беларуская дэлегацыя ў АБСЕ гатова абмяркоўваць з арганізацыяй усе пытанні, у тым ліку правы чалавека, але не бачыць сэнсу ў супрацоўніцтве з рабочай групай па Беларусі, таму што яе «ўзначальвае экстрэміст». Так старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько пракаментаваў для БелаПАН планы беларускага боку па ўдзеле ў чарговай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Вене 18—20 лютага.

Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ПА АБСЕ ўзначаліць Сянько, ад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў дэлегацыю ўключана член пастаяннай камісіі па міжнародных справах Валянціна Лявоненка.

Кіраўнік рабочай групы ПА АБСЕ па Беларусі Крысціян Хольм паведаміў БелаПАН, што спадзяецца на сустрэчу беларускай дэлегацыі з рабочай групай. Адпаведную прапанову ён ужо накіраваў беларускаму боку. «Магу сказаць, што з боку групы заўсёды ёсць жаданне сустрэцца з дэлегацыяй Беларусі», — адзначыў Хольм.

У сваю чаргу кіраўнік беларускай дэлегацыі Уладзімір Сянько заявіў, што такая сустрэча не плануецца.

«У мінулы раз, год таму, у мяне была нефармальная размова з кіраўніком гэтай рабочай групы. Я яму сказаў, што мы не бачым патрэбы і сэнсу ў існаванні гэтай групы як такой, таму што няма гэтай праблемы. Яна імі выдумана, і хтосьці проста хоча на гэтым гуляць», — распавёў БелаПАН Сянько.

Паводле яго слоў, ён таксама камунікаваў з гэтай нагоды з кіраўніцтвам ПА АБСЕ. «Я сказаў тагачаснаму старшыні і генеральнаму сакратару, што калі вы хочаце працаваць з намі, то давайце на прынцыпах узаемапавагі. Гэта не проста гонар. Калі вы хочаце з намі размаўляць, то і мы з вамі зацікаўлены супрацоўнічаць, у тым ліку і ў сферы правоў чалавека. Але калі вы нам будзеце дыктаваць, навязваць нешта, калі будзеце з намі працаваць у стылі Хольм, то ў гэтым сэнсу няма, — сказаў Сянько. — І тады, яшчэ год таму, гэтыя кіраўнікі Парламенцкай Асамблеі абодва далі мне зразумець, што так, мы падумаем, што гэтага чалавека трэба, мабыць, памяняць. Але ён па-ранейшаму застаецца па нейкіх прычынах».

Пры гэтым Сянько адзначае, што праблема не ў кіраўніку рабочай групы па Беларусі, а ў яе існаванне. «Для нас, што будзе «А», што будзе «Б», розніца невялікая. Мы не бачым сэнсу ў існаванні гэтай групы. А ўжо калі яе ўзначальвае экстрэміст, то, вядома, размаўляць з ім няма сэнсу, і мы не будзем размаўляць, — заявіў Сянько. — Ён яшчэ не праяўляе ні найменшага жадання да нармальнай размовы. Хто такі экстрэміст? Гэта чалавек, які першапачаткова не здольны ўспрымаць довады іншага боку. Нават калі ён не згодны, там жа шмат іншых нязгодных. Мы ж не шукаем чалавека, які будзе гладзіць нас па галоўцы, але які здольны выслухоўваць нашы аргументы і прыслухоўвацца да іх. А не проста так барабаніць, запрашаць аднаго Саннікава (экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў. — TUT.BY), другога, трэцяга на трыбуну. Гэта не шлях для таго, каб сапраўды ўзаемадзейнічаць і вырашаць нейкія праблемы».

Сянько падкрэсліў, што пазіцыя Мінска заключаецца ў тым, што Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з АБСЕ ў любой сферы, у тым ліку ў сферы дэмакратызацыі і правоў чалавека.

У каментары TUT.BY Хольм заявіў, што мала хто ў свеце можа назваць яго экстрэмістам: «Але я заўзяты прыхільнік дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека».

Крысціян Хольм, фота: www.christianholm.com

«Задача рабочай групы АБСЕ — весці дыялог з дэлегацыяй Беларусі. І, зразумела, я гатовы слухаць розныя пункты гледжання. Мы хочам кантактаваць з афіцыйнай дэлегацыяй, але мы кантактуем і з грамадзянскай супольнасцю, і з беларускай апазіцыяй. Мы хочам развіваць адносіны з Беларуссю і каб у ёй прайшлі свабодныя і справядлівыя выбары», — заявіў Хольм.

Ён адхіліў абвінавачванні ў тым, што рабочая група дыктуе або навязвае нешта Беларусі: «У мяне няма мэты чытаць камусьці лекцыі. Мы парламенцкая асамблея АБСЕ. І мая задача — падкрэсліваць важнасць таго, каб парламенты былі абраныя дэмакратычным шляхам. Калі кагосьці гэта абражае, то дарма».

Гаворачы аб запланаваных у рамках зімовай сесіі сустрэчах, Уладзімір Сянько паведаміў, што плануюцца сустрэчы беларускай дэлегацыі з калегамі з Расіі, Казахстана, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і іншымі.

Таксама прызначаны выступы беларускіх парламентарыяў у рамках пасяджэнняў сесіі. «Мы будзем выступаць у першым камітэце па палітыцы бяспекі. У другім камітэце будзе выступаць дэпутат Лявоненка па гендарных праблемах», — сказаў Сянько. Ён таксама не выключыў, што беларуская дэлегацыя выступіць на пасяджэнні, прысвечаным сітуацыі ва Украіне.

Шведскі дэпутат ПА АБСЕ Крысціян Хольм стаў кіраўніком рабочай групы па Беларусі ў 2013 годзе. Да яго на працягу 11 гадоў гэтую пасаду займала нямецкі дэпутат Ута Цапф. Хольм вядомы рэзкай крытыкай афіцыйнага Мінска і з'яўляецца адным з найбольш актыўных шведскіх дэпутатаў, якія займаюцца беларускай праблематыкай.

Каментары13

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі37

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА1

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі37

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →