Украінская армія не вяла актыўных баявых дзеянняў у напрамку Данецка, дзе ад серыі выбухаў загінулі 7 людзей.
Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Уладзімір Палявы.
«Украінская армія сёння не вяла актыўных баявых дзеянняў у раёне Данецка. Мэтамі сіл АТА з'яўляюцца баевікі і іх пазіцыі за межамі гарадоў», — падкрэсліў ён.
«Такім чынам прадстаўнікі тэрарыстычных груповак спрабуюць сарваць мірныя перамовы, якія запланаваны ў фармаце трохбаковай кантактнай групы», — дадаў Палявы.
Акрамя таго, ён выказаў спачуванне сем'ям загінулых і нагадаў, што раней баевікі затрымалі трох расейцаў, якія абстрэльвалі Данецк з мінамётных установак.
Каментары