Грамадства33

Афтальмолагі-легенды. У дзень 110-годдзя Таццяны Бірыч памерла яе дачка і прадаўжальніца дынастыі Тамара Бірыч

10 студзеня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння вядомага афтальмолага Таццяны Бірыч — першай жанчыны-прафесара ў нашай краіне. Раніцай гэтага ж дня раптоўна памерла яе дачка, прадаўжальнік афтальмалагічнай дынастыі, прафесар, заслужаны доктар Рэспублікі Беларусь Тамара Бірыч. На дваіх маці і дачка 60 гадоў узначальвалі кафедру вочных хвароб Мінскага медуніверсітэта.

Тамара Бірыч нарадзілася 5 красавіка 1939 года ў Мінску. З дынастыі медыкаў: маці была вядомым афтальмолагам, бабуля — акушэркай.

Пасля заканчэння ў 1962-м Мінскага медінстытута Тамара па размеркаванні два гады працавала акулістам у раённай паліклініцы Барысава. З 1963 года — ардынатар вочнага аддзялення 3-й клінічнай бальніцы Мінска. У 1971 годзе, скончыўшы завочную аспірантуру пры НДІ вочных хвароб імя Гельмгольца ў Маскве, абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1987-м — доктарскую.

З 1975 працавала ў БДМУ спачатку на пасадзе асістэнта кафедры вочных хвароб, затым дацэнта. З 1985 года па снежань 2005 года — загадчыцы кафедры вочных хвароб.

Доктарская дысертацыя: «Ішэмічныя працэсы дыска глядзельнага нерву ў патагенезе, дыягностыцы і лячэнні першаснай адкрытавуглавай глаўкомы». З 1988 года — доктар медыцынскіх навук, прафесар з 1989 года.

Асноўны напрамак даследаванняў Тамары Бірыч — засваенне і распрацоўка тэхналогій у аператыўнай хірургіі глаўкомы, захворванняў аптычнага апарата вока, сятчаткі, рэканструкцыі пярэдняга аддзела вока з прычыны захворванняў і траўматычнага пашкоджання органа зроку.

Узначальвала рэканструктыўныя кірункі ў афтальмахірургіі вока, упершыню ў рэспубліцы ужыўшы ў практыцы хірургічнага лячэння катаракты імплантацыю штучнага крышталіка, лячэбную і аптычную кератапластыкі, укараніла новыя спосабы лячэння адслоек сятчаткі і іншых захворванняў вачэй. У практыку аховы здароўя ўкараніла аднамомантавую рэканструктыўна-аднаўленчую хірургічную методыку лячэння цяжкіх наступстваў траўмаў і захворванняў пярэдняга адрэзка вока.

Бірыч займалася вывучэннем ўздзеяння малых доз радыяцыі ў асоб, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.

У выніку масавых абследаванняў насельніцтва, якое пражывае на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях, быў знойдзены рост захворвання катарактай, сасудзістых захворванняў вачэй, павелічэнне прыроджанай паталогіі і анамалій рэфракцыі ў дзяцей у параўнанні з дачарнобыльскім перыядам.

Пад кіраўніцтвам Тамары Бірыч абаронена 4 доктарскія дысертацыі, 12 кандыдацкіх дысертацый. Яна аўтар 250 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій, двух даведнікаў для дактароў, двух падручнікаў па вочным хваробам для сярэдняга медперсанала. У 2007 годзе з удзелам Т. Бірыч быў апублікаваны падручнік па вочных хваробах для студэнтаў ВНУ. Ёй належаць тры аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы СССР, а таксама восем патэнтаў на вынаходніцтвы ў Беларусі.

Тамара Бірыч была выбрана членам Міжнароднай арганізацыі за прадухіленне слепаты ў свеце, членам Еўрапейскага таварыства афтальмолагаў, у 1997 годзе была намінаваная Амерыканскім біяграфічным інстытутам ЗША і Англіі як «Жанчына года».

Пахаванне Тамары Андрэеўны пройдзе ў панядзелак, 12 студзеня. Развітацца з ёй можна будзе ў рытуальнай зале Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта па адрасе Чырвонаармейская, 12, а 12 гадзіне.

Таццяна Бірыч

Каментары3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →