Твітар Белгідрамета папярэждвае пра моцны вецер у Мінску ў ноч на нядзелю і днём 11 студзеня.
Так зона моцнага ветру ў Беларусі з'явіцца ўжо да 20-21 гадзіны ў суботу, а ў Мінску — да 00:00.
Раней у Беларусі на нядзелю прагназавалі моцны парывісты вецер і моцны мокры снег, завіруху. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -4.. + 2°С, максімальная днём -1.. + 4°С.
Каментары