Меркаванні8282

«Калі пачнецца саступкамі з прарокам, то скончыцца ўсеагульнай паранджой»

Піша Віталь Цыганкоў.

Сёньняшні тэракт у Парыжы вяртае да старых дыскусіяў вакол карыкатураў на прарока Мухамада. Памятаеце, тады шмат казалі, што «дзеля міру і згоды варта трошкі адступіць, ахвяраваць нашымі прынцыпамі свабоды думкі, каб не раздражняць мусульман».

Але я тады і цяпер даказваў, што гэтага нельга рабіць. І нават не з-за вернасьці прынцыпам, а проста таму, што ў гэтым няма ніякага практычнага сэнсу. Бо за першай саступкай абавязкова будзе патрабавацца другая, і трэцяя, да поўнага разбурэньня заходняга грамадзтва.

Бо спачатку «абражае» карыкатура на прарока, потым (як нібыта і адбылося ў Францыі) абурэньне выклікае карыкатура і крытыка канкрэтнага ісламскага палітычнага лідэра. Потым запатрабуюць адмяніць любую крытычная дыскусію пра нормы і практыкі іслама, бо гэта абраза і зьнявага. Потым — «нас абражаюць вашы сэксуальныя свабоды, якія пярэчаць нормам іслама», потым — «нас абражае, што вашы жанчыны носяць кароткія спадніцы». Пачынаецца «не абражайце нас карыкатурамі», а працягваецца — «адмяняйце свае ялінкі і сваіх трох парсючат, бо нас гэта абражае». Ну і лягічна працягнецца — «нас абражае, што вы не моліцеся пяць разоў на дзень і што вашы жанчыны ходзяць без паранджы».

І рэч у тым, што тут няма рысы, пасьля якой можна спыніцца, і пасьля якой яны спыняцца. Бо рыса можа быць праведзеная толькі ў самым пачатку: «свабода слова і думкі — галоўная каштоўнасьць нашага заходняга дэмакратычнага сучаснага грамадзтва. Мы малюем карыкатуры на Хрыста і Мухамада, любога рэлігійнага і палітычнага лідэра, мы крытычна абмяркоўваем любыя рэлігіі, ідэалогіі і культуры». «Мы такія, і мы ня будзем зьмяняцца толькі з-за таго, што вам гэта не падабаецца».

Бо калі ланцужок пачнецца прарокам, то скончыцца, я ўпэўнены, усеагульнай паранджой. Ня будзе тут сярэдзіны.

Каментары82

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць