Грамадства11

Заўтра мае выйсці на волю палітвязень Эдуард Лобаў

У чацвер, 18 снежня, павінен высці на свабоду палітвязень Эдуард Лобаў, які правёў за кратамі роўна чатыры гады.

Эдуард павінен выйсці з калоніі «Воўчыя норы» ў Івацэвічах.

Лобаў быў затрыманы разам са Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 г., за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле міліцыі, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава было ацэнена яе прэвентыўная мера міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. 24 сакавіка 2011 г. Лобаў быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Дашкевіч — да двух гадоў.

Калі Лобаў заўтра выйдзе на волю, за кратамі ў Беларусі застанецца пяць палітвязняў:

кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч, які асуджаны на шэсць гадоў зняволення. Ён павінен выйсці на волю праз два гады, 19 снежня 2016 года. Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4, але 12 студзеня павінен быць пераведзены ў калонію, 

 таксама за кратамі знаходзяцца чатыры анархісты:

Мікалай Дзядок, асуджаны на 4,5 года турмы. Павінен выйсці на волю 6 сакавіка 2015 года. Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4

Ігар Аліневіч, асуджаны на 8 гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю 6 верасня 2018 года. Адбывае пакаранне: 211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калонія № 10

Яўген Васьковіч, асуджаны на 7 гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю ў студзені 2018 года. Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99атурма № 4

Арцём Пракапенка, асуджаны на сем гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю ў студзені 2018 года. Адбывае пакаранне: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК № 15.

Каментары1

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →