Улада11

Мінабароны абвяргае інфармацыю пра пакінутага ў якасці пакарання на некалькі гадзін на холадзе вайскоўца

Міністэрства абароны Беларусі абвяргае інфармацыю, што з'явілася 24 лістапада ў сацыяльных сетках, а затым і на інтэрнэт-рэсурсах, пра нібыта пакінутага на холадзе на некалькі гадзін у якасці пакарання ваеннаслужачага.

Паведамлялася, што інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі Мінска, в/ч 35730. Нейкі відавочца выклаў у сетку вельмі кароткі ролік, зняты з акна. На ім бачны адзінокі салдат на пляцы. Ролік мае каментар, напісаны з памылкамі і знявагамі ў адрас беларускай арміі. З яго вынікае, што ваеннаслужачы знаходзіцца на марозе трэцюю гадзіну. Аўтар зрабіў выснову, што салдат пакараны за нейкую правіннасць.

«Гэтая інфармацыя і высновы не адпавядаюць рэчаіснасці і носяць вельмі тэндэнцыйны характар. Гэта хлусня і правакацыя. Інфармацыя абсалютна не адпавядае рэчаіснасці», — заявілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства абароны. Там паведамілі, што ваеннаслужачы падчас перапынку ў вучэбных занятках некаторы час ахоўваў ваенную маёмасць, якая выкарыстоўвалася пры іх правядзенні. У прыватнасці, скрыні з вучэбнымі гранатамі.

Каментары1

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў3

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!48

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →