Прадстаўнікі частак спецыяльнага прызначэння трох краін прынялі ўдзел у спаборніцтвах па баявой стральбе на базе «Валоўшчына», паведаміў сайт Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.
Змагаліся за перамогу 7 каманд, якія рэпрэзентавалі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, КДБ РБ, Дзяржаўны памежны камітэт, упраўленне «А» Цэнтра спецыяльнага прызначэння ФСБ РФ, а таксама спецпадраздзяленне Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана «Арыстан».
За пяць дзён спецназаўцы выканалі дзясяткі стралковых практыкаванняў, якія мадэлявалі розныя баявыя сітуацыі: засада, вызваленне закладнікаў, знішчэнне базы баевікоў, штурм будынка і іншыя.
Якая каманда перамагла, не паведамляецца, аднак КДБ адзначыў, што сярод пераможцаў былі каманды ФСБ РФ, унутраных войскаў РБ і Дзяржаўнага памежнага камітэта. Каманды групы «А» КДБ Беларусі як арганізатара спаборніцтваў удзельнічалі ў конкурсе па-за агульным залікам.
Каментары