У аўторак, 21 кастычніка, у Барысаве пройдзе матч 3-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і данецкім «Шахцёрам».
БАТЭ рыхтуецца да гульні супраць данецкага «Шахцёра» «ў штатным рэжыме са звычайнымі падводзячымі трэніроўкамі», паведаміў галоўны трэнер барысаўчан Аляксандр Ермаковіч 20 кастрычніка на прэс-канферэнцыі на «Барысаў-Арэне».
«Асаблівай матывацыі не трэба — усе і так разумеюць узровень саперніка і турніру, у якім гуляем», — заявіў Ермаковіч.
Паводле слоў трэнера, з-за траўм у матчы не будуць браць удзел адзін з лідараў БАТЭ абаронца Ягор Філіпенка і форвард Віталь Радзівонаў. Астатнія футбалісты рыхтуюцца да гульні з чэмпіёнам Украіны.
Адказваючы на пытанне, ці заглядвае ён часта ў турнірную табліцу групы Лігі чэмпіёнаў, дзе БАТЭ пакуль займае другое месца, настаўнік барысаўчан зазначыў: «Не заглядваю. Я яе і так ведаю. Разумею, што многіх здзіўляе цяперашняе становішча ў нашай групе. Але куды больш важна, каб яно захавалася і пасля шасці тураў. Гэта ж усё хутка і кардынальна можа змяніцца».
Нагадаем, што ў БАТЭ у першым туры разгромна прайграў у гасцях «Порту» з лікам 0:6, а ў другім туры ў Барысаве перамог «Атлетык» з лікам 2:1. «Шахцёр» двойчы з «Атлетыкам» і «Порту» згуляў унічыю.
Пасля 2-х тураў: Порту — 4, БАТЭ — 3, Шахцёр — 2, Атлетык — 1.
Каментары