Маладыя людзі былі затрыманыя ў Мінску за няўдалы жарт.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 18 кастрычніка кампанія маладых людзей ехала ў аўтамашыне «ВАЗ» па праспекце Незалежнасці, адзін з іх дэманстраваў прадмет, падобны да аўтамата Калашнікава. Побач на службовым транспарце праязджалі супрацоўнікі АМАП ГУУС.
Як растлумачыў намеснік камандзіра АМАП ГУУС Аляксандр Сіневіч, увагу супрацоўнікаў атрада прыцягнуў аўтамабіль «ВАЗ-2109» чырвонага колеру, у якім яны заўважылі пасажыра з прадметам, які нагадваў аўтамат. Супрацоўнікі міліцэйскага спецпадраздзялення блакіравалі аўтамабіль і прапанавалі кіроўцу і пасажырам заглушыць рухавік і пакінуць транспартны сродак. Усе, хто знаходзіліся ў салоне, адмовіліся гэта зрабіць, пры гэтым кіроўца паспрабаваў аказаць супраціўленне. Тады байцы АМАП затрымалі кампанію.
Падчас правядзення надглядных мерапрыемстваў у салоне аўтамабіля былі знойдзены макеты пісталета і аўтаматата Калашнікава. Для далейшага разбору затрыманыя былі дастаўлены ў Цэнтральнае РУУС. Там хлопцы растлумачылі гэта здарэнне жартам. Наконт гэтага праводзіцца праверка.
Каментары