Грамадства55

Урад Беларусі прапануе павялічыць мінімальны працоўны стаж да 15 гадоў

Урад Беларусі падрыхтаваў праект нарматыўнага акта, у якім прадугледжаны шэраг мер для максімальна магчымага прыцягнення да працы грамадзян, якія ўхіляюцца ад работы, а таксама для стварэння дадатковых стымулаў да добрасумленнай працы.

Аб гэтым Аляксандру Лукашэнку 20 кастрычніка далажыў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік на нарадзе па пытаннях занятасці і міграцыі ў краіне, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, прапануецца павялічыць мінімальны працоўны стаж з выплатай абавязковых страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для назначэння працоўных пенсій з 10 да 15 гадоў. Пры разліку пенсій прапануецца браць за аснову апошнія 20 гадоў стажу. Пры адсутнасці патрабуемага агульнага і страхавога стажу работы — павысіць узрост для звароту за сацыяльнай пенсіяй на пяць гадоў: да 60 гадоў для жанчын і 65 гадоў для мужчын, а магчыма, і ўстанавіць аднолькавы парог узросту 65 гадоў.

Паводле слоў Анатоля Тозіка, для тых, хто не плаціць падаходны падатак і адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны, варта б вызначыць пералік мінімальнай дапамогі, якую ён можа атрымаць бясплатна ў дзяржаве.

Урад прапануе ўзмацніць уплыў доўгага працоўнага стажу на памер назначаемай пенсіі, у першую чаргу для нізкааплатных катэгорый работнікаў.

На думку віцэ-прэм'ера, каб насельніцтва лепш працавала, неабходна стварыць эканамічныя стымулы, скарэкціраваць сацыяльную палітыку і ўдакладніць дзяржаўныя сацыяльныя стандарты, перагледзець нормы працы. Анатоль Тозік лічыць, што рэалізацыя гэтых мер дала б магчымасць павысіць намінальную заработную плату ў краіне, выраўнаваўшы яе паказчык з суседнімі краінамі.

У краіне пачата работа па забеспячэнні неабходнай мабільнасці рабочай сілы. У сувязі з гэтым урад лічыць мэтазгодным прадоўжыць скарачэнне будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай і павелічэнне будаўніцтва даступнага па цане арэнднага жылля з адпаведнай падтрымкай шматдзетных сем'яў і іншых катэгорый, якія ў гэтым маюць патрэбу.

Віцэ-прэм'ер унёс таксама шэраг прапаноў, якія датычацца змянення структуры і якасці падрыхтоўкі кадраў, павышэння статусу прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама каардынавання работы міністэрстваў і ведамстваў. У пачатку лістапада гэтыя прапановы будуць унесены на разгляд кіраўніка дзяржавы.

Анатоль Тозік лічыць, што ў краіне ёсць магчымасці закрыць усе патрэбнасці эканомікі ўласнымі працоўнымі рэсурсамі, прымаючы з ліку замежных грамадзян толькі патрэбных для краіны спецыялістаў.

«Нам патрэбен вынік. Як вы будзеце дабівацца выніку — гэта ваша справа, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Але не павінен чалавек, які дзень пры дні на рабоце, працаваць на нейкіх яшчэ бамжоў!»

Каментары5

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →