Грамадства1313

Усё пра будучыя выбары рэктара ЕГУ

30 верасня прафесар Анатоль Міхайлаў пакінуў пасаду рэктара і стаў прэзідэнтам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) — беларускага універсітэта ў выгнанні. Гэтая пасада была створаная адмыслова для яго.

Цяпер ЕГУ шукае замену прафесару Міхайлаву, які ўзначальваў універсітэт з моманту заснавання ў 1992 годзе.

Ад наступнага рэктара шмат у чым будзе залежаць, ці захавае ЕГУ сваю місію навучальнай установы, арыентаванай на Беларусь, альбо ж цалкам зменіцца і стане звычайнай літоўскай ВНУ, толькі для рускамоўных. Некаторыя сцвярджаюць, што ад выбару рэктара залежыць далейшае існаванне універсітэта ў прынцыпе.

Новаму рэктару трэба палепшыць рэпутацыю ЕГУ і зрабіць працэсы, якія адбываюцца ў ім, больш празрыстымі — не ў апошнюю чаргу таму, што вялікую частку фінансавання ВНУ атрымлівае ад падаткаплатнікаў ЕС. Установа нядаўна звольніла шэраг апазіцыйна настроеных выкладчыкаў і закрыла шэраг праграм, звязаных з Беларуссю. Колькасць абітурыентаў прыкметна знізілася, а фінансавая сітуацыя выглядае туманнай.

Новы статут

Пасада прэзідэнта ЕГУ з'явілася пасля таго, як ВНУ зацвердзіў новы статут у пачатку гэтага года. Аднак у новым статуце адсутнічае палажэнне аб місіі універсітэта.

У самым першым сказе статута 2011 гаварылася, што ЕГУ — гэта недзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі, заснаваная на еўрапейскіх каштоўнасцях, дзе заняткі праводзяцца, даследаванні ажыццяўляюцца, а прыкладныя навукі і мастацтвы развіваюцца ў інтарэсах беларускага грамадства і яго сувязяў з сусветнай супольнасцю.

Версія 2014 проста дэкларуе, што ЕГУ «з'яўляецца літоўскай недзяржаўнай установай вышэйшай прафесійнай адукацыі». У новым статуце слова «Беларусь» згадваецца толькі 3 разы (у папярэдняй версіі — 11 разоў).

Кандыдаты

Пасля адстаўкі Міхайлава пачаліся дыскусіі пра альтэрнатыўных кандыдатаў.

Суполка студэнтаў ЕГУ «Вконтакте» арганізавала апытанне аб тым, хто павінен стаць наступным рэктарам ЕГУ. У ім прынялі ўдзел 160 чалавек. Андрэй Лаўрухін, адзін з лідараў апазіцыйна настроеных сенатараў ЕГУ, набраў 15,6% галасоў. За ім ідзе блізкі да Міхайлава прафесар філасофіі Рыгор Мінянкоў, які атрымаў 13,1%. Правост Дэвід Полік і прарэктар па вучэбнай працы Аляксандр Каўбаска атрымалі па 9,4% галасоў.

Кандыдатамі звонку ЕГУ называюць Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна — былых кандыдатаў у прэзідэнты з вопытам працы ў галіне вышэйшай адукацыі. Абодвух ведаюць у Еўропе, што магло б дапамагчы ў атрыманні фінансавання.

Зрэшты, сярод беларусаў ёсць шмат і іншых навукоўцаў, якія выкладаюць у вядучых заходніх універсітэтах. 

Працэс адбору

Рэальны працэс адбору будзе значна менш празрыстым, чым анлайн-галасаванне.

Згодна са статутам ЕГУ, выбіраць рэктара будзе Генеральная Асамблея Арганізацыі Саўладальнікаў. Яна ўключае ў сябе Інстытут міжнароднай адукацыі (Літва), Фонд «Адкрытае грамадства» (Злучаныя Штаты) і Фонд «Еўразія» (ЗША). Інсайдары кажуць, што Рада ЕГУ, які складаецца ў асноўным з заходніх навукоўцаў, неафіцыйна мае вырашальны голас пры прыняцці рашэння аб тым, хто стане наступным рэктарам.

«Рада ЕГУ стварыла камітэт, які адказвае за адкрыты конкурс на пасаду рэктара. Вельмі хутка апісанне пасады і патрабаванні да кандыдата будуць апублікаваныя на міжнародным узроўні і на вэб-сайце ўніверсітэта, разам з дэталямі і раскладам працэсу. Сумоўі пройдуць у Вільні ў сярэдзіне снежня 2014 года. Рада прэзентуе спіс выбраных кандыдатаў Генеральнай Асамблеі да 1 сакавіка 2015 года», — паведамляе прэс-служба ЕГУ.

Хто можа забяспечыць будучыню ЕГУ?

Ідэальны кандыдат павінен мець добрае разуменне Беларусі, быць дасведчаным мэнэджарам і тым, каго навукоўцы, студэнты і прыхільнікі універсітэта будзе паважаць. Яму прыйдзецца матываваць супрацоўнікаў ЕГУ быць больш уважлівымі і адказнымі ў сваёй працы.

Таксама яму прыйдзецца сутыкнуцца з сур'ёзнымі фінансавымі праблемамі, якія стаяць перад універсітэтам.

Бюджэтны дэфіцыт ЕГУ ў гэтым годзе складае каля 1 млн еўра, або 15% ад агульнага бюджэту.

Па словах Анатоля Міхайлава, аплата студэнтаў за навучанне пакрывае толькі 14% выдаткаў ЕГУ. Гэта сведчыць аб тым, што універсітэт мае вострую патрэбу ў падтрымцы Захаду.

Аднак здаецца даволі відавочным, што калі ЕГУ працягне адыходзіць ад сваёй Беларусь-арыентаванай місіі, донары будуць менш ахвотна падтрымліваць яго. Яны хутчэй будуць фінансаваць беларускі універсітэт у выгнанні, чым звычайную прыватную літоўскую ВНУ.

З часу выгнання ў Літву ЕГУ быў важным сімвалам, канкрэтным доказам, што Захад можа падтрымліваць і захоўваць ўстанову, якая забяспечвае гуманітарную адукацыю для беларускіх студэнтаў — тую, якую ім цяжка (калі не немагчыма) атрымаць дома.

Усе зацікаўленыя бакі павінны разумець, што гэты сімвал можа неўзабаве знікнуць, калі развіццё падзей працягнецца ў тым жа рэчышчы, а ключавы донар адмовіцца ад фінансавання. Першым крокам да выжывання ЕГУ павінен стаць адкрыты і празрысты працэс абрання рэктара.

Акрамя таго, працэс адбору павінен прымаць пад увагу інтарэсы беларускай грамадзянскай супольнасці, якая (па меншай меры, у папярэдняй версіі статута ЕГУ), павінна была быць асноўным бенефіцыярам беларускага універсітэта ў выгнанні.

* * *

Асноўныя донары ЕГУ

1. Еўракамiсiя (Еўрасаюз)
2. Фонд «Адкрытае грамадства» (фонд Сораса, прыватная фундацыя з ЗША)
3. Скандынаўская рада (аб'яднанне краінаў Скандынавіі)
4. Фонд «Еўразiя» (фонд ЗША, які фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту)

Каментары13

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальніца крам у Брэсце і Гродне выпусціла адвэнт-каляндар з вельмі дзіўным напаўненнем4

Акадэмія навук: Мы можам спраектаваць электрарухавік не горшы чым «Тэсла», але гэта бессэнсоўна15

У ЗША застрэлілі кіраўніка найбуйнейшай страхавой кампаніі2

Беларускую выцінанку ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Палітвязня Данііла Гарасіма асудзілі на 10 гадоў калоніі

Стала вядома, дзе цяпер будзе працаваць Алесь Карлюкевіч2

Палата прадстаўнікоў прыслала Бондаравай адпіску па справе Марзалюка і «швалі» з Гродна14

Скакун беларускай зборнай сумуе па Алімпіядзе: Што ні кажы, гэта галоўныя спаборніцтвы ў жыцці3

Пашынян: Арменія больш не вернецца ў АДКБ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Галоўнае
Усе навіны →