Мінская міліцыя шукае трох асуджаных да прымусовых мераў лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым наглядам, якія ў ноч на 20 кастрычніка збеглі з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя.
Яныі былі апранутыя ў клетчатыя бальнічныя піжамы цёмна-сіняга колеру. «Ёсць падставы меркаваць, што маладыя людзі накіроўваюцца ў бок Брэста. Усіх, хто што-небудзь ведае пра іх месцазнаходжанне, просім тэрмінова паведаміць пра гэта ў міліцыю», — сказалі ў ГУУС.
Абрамаў Сяргей Аляксандравіч, 26 гадоў. Пражывае ў в. Ліхасельцы (Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць). Прыкметы: на выгляд 25-30 гадоў, рост 155-160 см, шчыльнага целаскладу, валасы цёмнага колеру, кароткія.
Цеслік Кірыл Анатольевіч, 19 гадоў. Пражывае ў г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць. Прыкметы: на выгляд 20-25 гадоў, рост 180-185 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмнага колеру, кароткія.
Аўраменка Васіль Васілевіч, 28 гадоў. Пражывае ў Мінску па вуліцы Асаналіева. Прыкметы: на выгляд 25-30 гадоў, рост 170-175 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмнага колеру, кароткія.
Каментары