Тэр'ер Молі сарваўся з 30-метровай скалы Old Harry на поўдні Вялікабрытаніі і выжыў. Жывёла звалілася ў ваду, дзе яе заўважылі ратавальнікі. Ім удалося дастаць дзевяцімесячнага сабаку, які не пацярпеў у выніку інцыдэнту.
Пасля таго, як тэр'ер апынуўся ў вадзе, ён праплыў у напрамку пляжу.
Супрацоўнік берагавой аховы Эл Дэвіс паведаміў, што гэта першы ў яго практыцы выпадак, калі жывёла выжывае пасля падзення з такой вышыні.
Агледзеўшы сабаку, выратавальнікі перадалі яе гаспадарам.
Каментары