У стакгольмскім аэрапорце Арланда шпіталізаваны мужчына з падазрэннем на ліхаманку Эбола. Рэйс, якім ён прыляцеў, прыбыў з Блізкага Усходу.
Падчас праходжання мытнага кантролю аднаму з пасажыраў стала дрэнна. У яго пайшла кроў з носа, дактарам ён паскардзіўся на агульную млявасць і дрэннае самаадчуванне.
Мужчыну даставілі ў бальніцу Каралінскага універсітэта і ўзялі аналізы. Калі вынік будзе станоўчым, то гэта стане першым выпадкам захворвання ліхаманкай у Швецыі.
Паводле паліцыі, не выключана, што хворы некаторы час таму наведваў Афрыку.
Каментары