Свет11

Іспанская медсястра амаль вылечылася ад Эболы

Улады Іспаніі паведамілі пра адмоўныя вынікі тэстаў медсястры Тэрэзы Рамэра - першага чалавека, што заразіўся ліхаманкай Эбола за межамі Афрыкі.

Атрыманыя вынікі дазваляюць выказаць здагадку, што 44-гадовая Рамэра больш не інфікаваная вірусам Эбола.

Медсястра павінна будзе прайсці паўторны аналіз, і калі ён таксама апынецца негатыўным, яе можна будзе лічыць цалкам здаровfq.

Тэрэза Рамэра заразілася Эбола ў бальніцы ў Мадрыдзе даглядаючы двух каталіцкіх святароў, што захварэлі Эбола ў Афрыцы. Абодва пасля памерлі.

Па словах медсястры, яна, верагодна, неасцярожна кранула свой твар рукой у пальчатцы пасля аднаго са сьвятароў.

Ад эпідэміі ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы ўжо памерла звыш 4500 чалавек.

Рамэра знаходзіцца пад наглядам дактароў у мадрыдскай бальніцы Карласа III.

Іспанскія медыкі не раскрываюць, якія менавіта метады лячэння яны выкарыстоўвалі.

Аднак сродкам масавай інфармацыі стала вядома, што ў ліку іншых лекаў Рамэра давалі сыроватку крыві з антыцеламі, узятую ў тых, хто ўжо выздаравеў ад Эболы.

У каранціне ў бальніцы Карласа III у Мадрыдзе знаходзяцца яшчэ 15 чалавек, у тым ліку муж Тэрэзы Рамэра.

Па словах прадстаўнікоў бальніцы, да гэтага часу ў ніводнага з іх сімптомы ліхаманкі Эбола не праявіліся.

Інкубацыйны перыяд хваробы можа доўжыцца ад двух дзён да трох тыдняў.

Раней, пасля таго як у арганізме Рамэра быў знойдзены вірус Эболы, улады па пастанове суда усыпілі сабаку медсястры па мянушцы Эскалібур.

Пры гэтым не было ніякіх сведчанняў таго, што жывёла хворая на ліхаманку Эбола, або што яна можа стаць пераносчыкам інфекцыі.

Каментары1

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні16

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні16

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →