Грамадства99

Дашкевіч: Так кепска, як сёння, у грамадска-палітычным жыцці краіны не было ніколі

Былы палітвязень прэзентаваў у Гродне сваю кнігу прозы «Чарвяк». Яна складзеная з твораў, напісаных у часе турэмнага зняволення. У горад над Нёманам Дашкевіч прыехаў не адзін, а з жонкай і дачкой Марай. Ён адказаў на пытанні як чытачоў, так і журналістаў.

— У адным з сваіх інтэрв'ю вы казалі пра тое, што на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах ніхто не ішоў браць уладу — і мы атрымалі тое, што маем. Які сцэнар прадбачыцца ў будучым годзе, на новых выбарах прэзідэнта Беларусі?

— На вялікі жаль, калі спрабаваць быць рэалістам, з кожным днём становіцца ўсё горш. Так дрэнна, як сёння, у грамадска-палітычным жыцці краіны не было ніколі. Калі ў тым жа 2010 годзе я быў у поўнай упэўненасці, што галоўнае — дабрацца да каморкі таты Карлы, прыкласці намаганні, праявіць волю, тады можна ўзяць уладу. Сёння ж мне нават не зразумела, ці трэба гэта хаця б камусьці. Пайсці і проста кінуцца на амбразуру, заклікаць усіх выйсці і ісці да апошняга, як гэта было ў 2001, 2006 гадах… Я тады бачыў канкрэтны сэнс у тым, каб заклікаць усіх і самому ісці да апошняга. Мы ішлі ў 2010 годзе на Плошчу з разуменнем, што нас могуць пасадзіць на працяглы тэрмін, я адкрыта казаў: ты гатовы стартаваць ад 5 да 25 гадоў турмы? Цяпер я не ведаю, што казаць. Мы дайшлі да ручкі, пры гэтым — усё беларускае грамадства, тут нельга ўсё спісваць толькі на апазіцыю. Усе грамадства ў стане дэградацыі. Улады закруцілі гайкі тут, закруцілі гайкі там. Усё гэта праглынаюць, гэта жарэ ўсё грамадства. Усё грамадства дэмаралізавана, таму што б беларускі рэжым ні рабіў, што б ні круціў, усім усё роўна.

— Чаго ж бракуе беларусам?

— Беларусам не хапае веры і адзінства. Многія, гледзячы на падзеі ў Украіне, задаюць пытанне: чаму ва Украіне атрымаўся Майдан? Я прыйшоў да высновы, што самая галоўная прычына ў тым, што там ёсць народ. які не дазволіць лічыць сябе быдлам, не дазволіць закаваць сябе ў кайданы, пляваць сабе ў душу і сэрца. У Беларусі, на жаль, няма народа. Нам трэба сфармаваць нацыю. Сёння ўсе, хто бярэ на сябе грамадска-палітычную адказнасць, павінны працаваць на гэтую адну самую вялікую неабходнасць — сфармаваць беларускі народ, які не дазволіў бы сябе зневажаць. Мы ж дазваляем рабіць з намі што заўгодна, бо не лічым сябе супольнасцю, групай людзей, якіх штосьці аб'ядноўвае.

Я перакананы, што нацыянальная ідэя трымаецца на дзвюх асновах: на праўдзе, якая для мяне ўвасабляецца ў Ісусе Хрысце, і на нацыянальнай мове. Неабходныя гэтыя дзве асновы, якія аб'ядналі б народ, далі б яму веру і сілы дамагчыся сваёй незалежнасці і свабоды.

Каментары9

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні16

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні16

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →