Свет55

Мінабароны Швецыі апублікавала ФОТА падлодкі, што ўсплыла каля Стакгольма

Прадстаўнікі мінабароны Швецыі апублікавалі фатаграфію (на фота ў цэнтры) аб'екта, які шукаюць у акваторыі архіпелага Стакгольма.

Вайскоўцы не могуць паведаміць, ці з'яўляецца гэты аб'ект няспраўнай расійскай падводнай лодкай. Такое меркаванне выказвалі раней мясцовыя СМІ.

Эксперты не выключаюць, што каля Стакгольма была заўважана малая падлодка, якая выкарыстоўваецца для высадкі дыверсантаў. На борце падводнай лодкі тыпу «Трытон» можа знаходзіцца да дзесяці чалавек.

Мноства схераў і дробных астраўкоў, не на ўсіх з якіх жывуць людзі, ускладняюць пошукі і назіранне.

Раней СМІ і палітолагі раскрытыкавалі Мінабароны Швецыі за адсутнасць інфармацыі пра аперацыю, што вядзецца.

У нядзелю шведскія вайскоўцы далі кароткую прэс-канферэнцыю, на якой контр-адмірал Андэрс Грэнстад (Anders Grenstad) заявіў: «Мы не можам пацвердзіць інфармацыю ў СМІ пра расейскую падводную лодку ў Стакгольмскім архіпелагу».

Мінабароны прадэманстравала здымак, на якім пазначыла тры пункты, дзе была зафіксаваная падводная актыўнасць. Таксама была паказана фатаграфія падазронага аб'екта, зробленая ў нядзелю 19 кастрычніка. Контрадмірал сказаў, што фатограф пабачыў аб'ект на паверхні вады, але пасля фатаграфавання аб'ект апусціўся пад ваду. Грэнстад адзначыў, што пакуль не ўстаноўлена, ці з'яўляецца падазроны аб'ект расейскай падводнай лодкай. Але было сказана, што ў іх ёсць дакладныя звесткі аб замежнай дзейнасці ў шведскіх тэрытарыяльных водах і цяпер вядуцца праверкі.

Раней вядучая шведская газета Svenska Dagbladet паведамляла аб магчымым выяўленні ў тэрытарыяльных водах краіны падводнай лодкі. Па дадзеных выдання, быў перахоплены радыёсігнал, які расійскія вайскоўцы выкарыстоўваюць у экстраных сітуацыях. Размова вялася на расейскай мове.

Таксама шведскія СМІ апублікавалі схемы дзіўнага курсу расійскага танкера NS Concord і разведвальнага судна «Прафесар Лагачоў», якія могуць быць звязаныя з падлодкай і цяпер знаходзяцца паблізу Стакгольмскага архіпелага.

Каментары5

«Яна парушае рэжым». Лукашэнка расказаў Розэнбергу з BBC пра Калеснікаву

«Яна парушае рэжым». Лукашэнка расказаў Розэнбергу з BBC пра Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы52

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна парушае рэжым». Лукашэнка расказаў Розэнбергу з BBC пра Калеснікаву

«Яна парушае рэжым». Лукашэнка расказаў Розэнбергу з BBC пра Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →