Грамадства1616

Анатоль Івашчанка пераклаў на беларускую верш «Никогда мы не будем братьями»

Паэт Анатоль Івашчанка пераклаў на беларускую мову верш украінскай паэткі Настассі Дзмітрук «Никогда мы не будем братьями». Пераклад змешчаны ў Фэйсбуку Таварыства ўкраінскай культуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Больш ніколі братамі ня будзем мы
ні цяперака, ні ў будучыні.
Няма духу ў вас свабоднага –
нам ня быць з вамі нават зводнымі.

Вы сябе ахрысьцілі «старшими» –
мо й малодшыя мы, ды ня вашыя.
Безаблічныя, хоць і шматлікія.
Вы агромністыя, мы – вялікія..

А вы цісьнеце… вы ўсё «маетесь»,
ды падавіцеся сваёй зайздрасьцю.
Воля – слова вам незнаёмае,
вы зь дзяцінства ў вязьніцы замкнёныя.

У вас дома «маўчаньне – золата»,
а ў нас тут кактэйлі Молатава.
Так, у нас цячэ кроў гарачая,
што ж вы нам за «радзіна» сабачая?

Страхам вочы ў нас не засьмечаныя,
і бяз зброі мы – небясьпечныя.
Пасталеўшы, зрабіліся сьмелыя,
ўсе у снайпераў пад прыцэламі.

Каты нас на калені ставілі,
але мы, як адзін, паўсталі ўсе.
І дарма пацукі хаваюцца –
сваёй злосьцю яны падавяцца.

Вам шлюць новыя зьверху зага́ды,
а ў нас да нябёс барыкады.
У вас Цар, у нас – Дэмакратыя.
Не скажу ўжо ніколі «браты» я вам.

Верш украінскай паэткі Анастасіі Дзмітрук «Никогда мы не будем братьями», у якім яна звярталася да расійцаў, стаў сёлета папулярны папулярны ў інтэрнэце. Літоўскія музыканты з Клайпедскага хора паклалі гэты верш на музыку.

Каментары16

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая4

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран, зноў выставілі на таргі

Людзям масава піша «Паважаны Акрэсціна». Што адбываецца?1

У Гродне адарвалі руку ветліваму ліхтару2

Па ўсёй Беларусі быў маштабны тэлекамунікацыйны збой2

Экс-амапаўцу з дачкой за ўдзел у пратэстах далі хатнюю хімію

У Беларусі запускаюць маршрутку на папулярным напрамку. Яна праедзе 350 км і будзе рабіць вялікі круг

Танкеры з газам з ЗША масава мяняюць маршруты і ідуць у Еўропу15

Выйшла на свабоду адвакатка Наталля Буракоўская

Скумбрыя з іголкамі, сала з цвікамі: у Мінску нехта раскідвае небяспечныя прынады для сабак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая4

Па правую руку ад Лукашэнкі — Коля, па левую — Насця Казырыцкая. Нагадваем, хто яна такая

Галоўнае
Усе навіны →