Міністэрства абароны Украіны плануе да снежня правесці перамовы з амэрыканскімі рэжысёрамі адносна стварэння поўнаметражнага фільма пра антытэрарыстычную аперацыю ў Данецкай і Луганскай абласцях.
Пра гэта журналістам сказаў у чацвер дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Данілюк, паведамілі ўкраінскія СМІ.
Ён не выключыў, што стваральнікам фільма стане рэжысёр Марк Рэйманд Уілкінз, які разам са сваёй групай зняў ролік для сацыяльнай рэкламы ўкраінскай арміі пад назвай «Кожны з нас». Дагэтуль, аднак, Уілкінз здымаў, згодна з дадзенымі IMDB, толькі кароткаметражкі.
У 2010 годзе амерыканскі рэжысёр Рэні Харлін зняў фільм «5 дзён вайны» пра расейска-грузінскую вайну 2008 года. Першы расейскі мастацкі фільм пра гэтую ж вайну «Алімпіўс Інферна» быў зроблены ўжо ў канцы 2008 года, яшчэ адзін — «Жнівень. Восьмага» — у 2012 годзе.
Каментары