Свет33

Спецслужбы могуць выслаць з Польшчы расейскіх журналістаў 

Спецслужбы Польшчы могуць выслаць з краіны не толькі расійскіх дыпламатаў, але і расійскіх грамадзян, якія пражываюць у Польшчы, у тым ліку расійскіх журналістаў у сувязі з чарговым шпіёнскім скандалам,

піша ў пятніцу вядучая польская агульнанацыянальная газета «Rzeczpospolita».

У мінулую сераду вядучы польскі тэлеканал TVN24 паведаміў пра затрыманне афіцэра Войска Польскага па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць РФ. Паводле інфармацыі Radio ZET, адначасова з затрыманнем афіцэра Войска Польскага затрыманы яшчэ адзин чалавек — адвакат, які мае падвойнае грамадзянства Расіі і Польшчы.

Тэлеканал ТVN24 паведаміў таксама, што гаворка ідзе пра высокапастаўленага, а не пра радавога афіцэра, які валодае вялікай інфармацыяй.

Віцэ-прэм'ер Польшчы Януш Пехацінскі ў пятніцу ў эфіры тэлеканала TVN24 сказаў, што «калі гэтая інфармацыя будзе пацверджана — гаворка ідзе аб шпіянажы, то натуральным ходам далей будзе высылка з Польшчы расійскіх дыпламатаў. Мабыць, у адказ некалькі нашых дыпламатаў вернуцца дадому».

Газета «Rzeczpospolita» ў сваю чаргу сцвярджае, што выслаць з краіны могуць не толькі расійскіх дыпламатаў, але і грамадзян РФ, якія пражываюць і працуюць у Польшчы, а таксама расійскіх журналістаў.

«Па нашай інфармацыі, у бліжэйшыя тыдні польскія спецслужбы будуць намагацца пазбавіць віду на жыхарства і выслаць некалькіх расейцаў, якія пражываюць у Польшчы», — піша газета.

Як сцвярджае «Rzeczpospolita», грамадзяне РФ «падазраюцца ў супрацоўніцтве з расійскай выведкай». «Гаворка ідзе, у тым ліку, пра аднага з расейскіх журналістаў», — адзначае выданне.

Каментары3

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак5

У гатэлі Бангкока знойдзены мёртвымі шэсць грамадзян В'етнама1

Названы свежы медыянны заробак. І ён намнога меншы за сярэдні

Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў2

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN11

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Галоўнае
Усе навіны →