Літаратура11

Кнігу Ігара Бабкова назвалі найлепшым усходнееўрапейскім раманам

Пісьменнік атрымаў літаратурную прэмію Вышаградскай групы.

Як расказаў Ігар Бабкоў, гэтая прэмія прысуджаецца краінамі Вышаградскай групы сваім братам па розуму з другога боку мяжы (Еўрасаюза) — Беларусь, Украіна, Малдова, Грузія, Арменія і Азербайджан. «Гэта цяпер называецца Усходняя Еўропа. Расія не ўваходзіць, яна — Еўразія».

Прэмія прадугледжвае грашовы прыз — 1300 еўра. А да канца года павінен з’явіцца славацкі пераклад рамана.

«Ведаю, што прэмія існуе не першы год, у розныя часы былі намінаваныя Разанаў, Марціновіч, Дубавец, Бахарэвіч… Кожны год славісты выпраўляюцца ў доўгае падарожжа па рэгіёне, сустракаюцца з крытыкамі, ходзяць па кафедрах і кнігарнях. У гэтым годзе, паводле легенды, у кнігарні «логвінаЎ» было набыта беларускіх кніг на 4 млн. Потым засядаюць эксперты і крытыкі. А затым журы».

Узнагароджанне адбудзецца 3 снежня ва ўніверсітэце Яна Каменскага ў Браціславе.

Сёлета Ігар Бабкоў з «Хвілінкай» стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Гедройца, якая ўручаецца штогод за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Гэта кніга «пра кавярню, дзе адбываліся важныя для Мінска і Беларусі рэчы». Пісьменнік паведаміў, што раман таксама ўзяліся перакладаць на вянгерскую мову.

Вышаградская група — аб’яданне чатырох цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў: Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя.

Віншуем сп. Бабкова з такім годным прызнаннем ягонай кнігі.

Каментары1

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты5

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі спрагназавалі, чаго ад надвор'я чакаць заўтра

«Мяне купілі за $680». Беларусы расказалі, як трапілі ў рабства ў Расіі5

У БДУ назвалі спецыяльнасці з самым вялікім конкурсам — 19 чалавек на месца2

Пецярбургскі музей абвінавацілі ў прапагандзе нацызму за лозунг «Жыве Беларусь» на карціне11

На Свіслачы ў парку Горкага рэпеціруюць водную феерыю — ВІДЭА дня3

Сіноптыкі прагназуюць, што навальніцы будуць у Мінску да канца дня2

Беларуская прапаганда стварыла таблоід «Пятніца». Які выходзіць у сераду9

У Мінску затапіла і станцыю метро «Усход». Аднак закрываць яе не сталі ВІДЭА1

Рэдактарку газеты Мазырскага НПЗ, якую затрымлівалі за «экстрэмізм», звольнілі і замянілі на прапагандыста з Рагачова

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты5

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Галоўнае
Усе навіны →