Культура77

Войны ВКЛ з Масковіяй — дзе пра іх пачытаць

У рамках спецыяльнай акцыі выдаўцы часопіса «Arche» прапануем набыць два выданні, прысвечаныя мілітарным аспектам гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: нумар «Arche» «Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага» (№ 6 за 2012 год) і кнігу Конрада Бабятынскага «Ад Смаленска да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)».

У нумары «Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага» (агульны аб’ём 494 старонкі) прадстаўленыя даследаванні аўтараў з Беларусі (Мікола Волкаў, Віталь Каляда, Віктар Якубаў, Кірыл Карлюк, Наталля Сліж), Польшчы (Анджэй Гжэгаж Пшэпюрка, Конрад Бабятынскі, Кшыштаф Касажэцкі, Пётр Кроль, Томаш Цясельскі, Марыюш Савіцкі, Анджэй Адам Маеўскі), Літвы (Валдас Ракуціс, Антанас Ціла, Раймонда Рагаўскене) і Расіі (Ірына Герасімава).

У публікацыях асвятляюцца пытанні гісторыі асобных вайсковых адзінак і гарнізонаў, вайсковага заканадаўства ВКЛ, уплыву войнаў і вайскоўцаў на палітычныя і культурныя працэсы ў краіне. Шмат месца надаецца апісанню асобных бітваў, а таксама жыццяпісам найбольш выдатных палкаводцаў.

Упершыню ў гэтым нумары былі змешчаныя матэрыялы рэканструкцыі знешняга выгляду ваяроў ВКЛ XVII ст.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Прадмова да нумара: Вялікае Княства Літоўскае XVI—XVIII стст. у вайсковым вымярэнні

* * * * * * *

Кніга Конрада Бабятынскага (агульны аб’ём 504 старонкі) прысвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам з ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэннем 31 студзеня 1667 г.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Як замовіць камплект з двух выданняў — чытайце на сайце часопіса «Arche».

Каментары7

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Усе навіны →
Усе навіны

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці5

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

Украіна спяшаецца стварыць ваенныя беспілотнікі са штучным інтэлектам1

Зяленскі павіншаваў Трампа з абраннем кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі і назваў яго прэзідэнтам7

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка6

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Галоўнае
Усе навіны →