Сапраўдная беларуская сям'я: уніяцкае хрышчэнне ў Мінску ФОТАРЭПАРТАЖ
12 кастрычніка ў грэка-каталіцкай парафіі Святога Язэпа ў Мінску атрымала хрост Яніна Найдзёнава. Гэта першая дачка ў сям’і Дзяніса і Наталлі.
Галоўныя сімвалы хросту — вада, алей, крыжык, свечка. А белую кашулю сімвалічна спавілі бел-чырвона-белым поясам.
Пра жыццё гэтай цудоўнай беларускай сям'і «НН» узгадвае не ўпершыню. У студзені 2013 года Дзяніс і Наталля пабраліся шлюбам у традыцыйным беларускім стылі. Вяселле ў вышыванках адбылося зімой у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах.
Каментары