Эканоміка

Нацбанк чакае нулявы прырост ЗВР у 2015 годзе

У 2015 годзе прагназуецца нулявы прырост золатавалютных рэзерваў Беларусі. Адпаведны прагноз замацаваны ў праекце Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на наступны год, які падрыхтаваў Нацыянальны банк. 

У наступным годзе, як лічыць рэгулятар, важнай задачай будзе з'яўляцца падтрыманне рэзерваў на тым узроўні, які склаўся да пачатку 2015 года. 

«Важнай агульнадзяржаўнай задачай у 2015 годзе застанецца падтрыманне ўзроўню золатавалютных рэзерваў ва ўмовах значных знешніх і ўнутраных выплат», — гаворыцца ў праекце Асноўных кірункаў, з тэкстам якога азнаёміўся БелаПАН. 

Пры гэтым у Нацбанку ўдакладняюць, што ўзровень рэзерваў будзе вызначацца «пераважна станам знешняга гандлю, аб'ёмамі прыцягнення прамых замежных інвестыцый і рэфінансавання дзяржавай абавязацельстваў у замежнай валюце». 

На 2014 год Нацыянальны банк у Асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі закладваў павелічэнне рэзерваў на 200—500 млн. долараў. Па стане на 1 кастрычніка золатавалютныя рэзервы Беларусі складалі 6 млрд. 4,6 млн. долараў і знізіліся з пачатку года на 646,3 млн. долараў. 

Разам з тым падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў Беларусі садзейнічалі ў 2014 годзе знешнія і ўнутраныя пазычанні. Паводле звестак Міністэрства фінансаў, за студзень—жнівень Беларусь прыцягнула знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 3 млрд. 50,2 млн. долараў, унутраны дзярждоўг павялічыўся за першыя восем месяцаў гэтага года на 5,1 трлн. рублёў.

Каментары

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →