Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паціснуў руку прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну падчас сустрэчы ў Мілане.
Поціск зафіксавалі камеры фотаагенцтваў ера.
Здымкі зноў зафіксавалі ненатуральную міміку на твары Пуціна.
Нагадаем, першы поціск рукі Пуціна і Парашэнкі зафіксавалі 26 жніўня ў Палацы Незалежнасці ў Мінску падчас сустрэчы прэзідэнтаў Расіі, Украіны, Беларусі і Казахстана, а таксама прадстаўнікоў Еўрасаюза. Тады ўвесь свет узрушыла міміка Пуціна.
Каментары