Пра гэта паведаміла ў Facebook яго жонка Святлана.
Павел Вінаградаў сёння пайшоў у інспекцыю Маскоўскага раёна «па папярэдняй дамоўленасці з інспектарам Кур'яновічам пісаць заяву, каб на саміт паехаць у Беразіно». І знік. Пазней з яго нумару Святлане Вінаградавай патэлефанаваў інспектар і сказаў, што Павел у іх, вырашаецца пытанне «аб яго паездцы і працягненні нагляду». Пра час суда яны ёй паведамяць дадаткова.
Нагадаем, у пятніцу ў Мінску пройдзе саміт кіраўнікоў краін СНД і Еўразійскага эканамічнаа саюза.
Традыцыйна напярэдадні такіх мерапрыемстваў Паўла Вінаградава затрымлівалі і адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт. За 2 гады ён адбыў ужо 15 арыштаў.
Каментары