Новы міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына пажадаў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну з нагоды яго дня нараджэння перастаць быць пагрозай для свету.
Пра гэта кіраўнік МЗС сказаў у эфіры польскага Radio Zet, адказваючы на пытанне, што б ён пажадаў прэзідэнту Расіі ў дзень нараджэння.
«Каб мог паслухаць і каб быў партнёрам для вольнага свету, каб людзі, …якія адказныя за лёс свету, убачылі ў ім партнёра, а не толькі пагрозу», — сказаў дыпламат.
Па словах міністра, жыхары Расіі і ў далейшым схільныя давяраць сваё жыццё аднаму чалавеку, як гэта было, напрыклад, з царом. «Мала што змянілася, і гісторыя паказвае, што Расія не глядзіць наперад, а толькі назад», — сказаў Гжэгаж Схетына.
Каментары