Форвард зборнай Нямеччыны Міраслаў Клозе адзначыўся забітым мячом у матчы 1/2 фіналу ЧС-2014 супраць Бразіліі.
Гэты гол стаў для яго 16-м у рамках чэмпіянатаў свету.
Такім чынам, Клозэ стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі сусветных першынстваў. Ён забіваў на мундыялях у 2002, 2006, 2010 і 2014 гг.
У бразідьца Раналда засталося 15 мячоў (1998, 2002, 2006), у француза Жуста Фантэна — 13 (1958 г.)
Каментары