Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць павышэння мабільнасці беларускай арміі.
На гэты факт ён звярнуў увагу сёння ў час наведвання 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы агледзеў парк баявых машын, дзе азнаёміўся з яго абсталяваннем і станам тэхнікі, перспектывамі яго ўдасканалення. Лукашэнка паглядзеў, як арганізавана работа па тэхнічным абслугоўванні і рамонце ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што беларускае войска неабходна аснашчаць мабільнымі сродкамі.
Лукашэнку быў прадэманстраваны адзін з узораў такіх машын, якія збіраюцца на Мінскім заводзе колавых цягачоў з выкарыстаннем расійскіх камплектуючых.
Кіраўнік дзяржавы даручыў максімальна лакалізаваць вытворчасць падобнай тэхнікі ў Беларусі, звярнуўшы пільную ўвагу на якасць.
«Такія машыны нам патрэбныя для павышэння мабільнасці арміі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - СПА добра, але не дай бог нас не падстрахуюць са спіны браты, і нам давядзецца весці вайну самім». Аляксандр Лукашэнка лічыць гэта перспектыўным узбраеннем.
Каментары