Tribuna.com піша сёння пра паўабаронцу зборнай Бразіліі і англійскага «Тотэнхема» Паўліньё.
Паўліньё (Жазэ Паўлу Безера Масіэл Жуніёр) у 2006 г. апынуўся ў літоўскім футбольным клубе «Вільня».
«Паўліньё прыбыў у Літву зімой. Тэмпература — мінус 25. Чатыры швэдры і пара штаноў ратавалі дома і на вуліцы, але на полі даводзілася апранаць менш вопраткі, а спецыфіка другога літоўскага дывізіёна («Вільня» ляснулася туды як раз перад прылётам Паўліньё) змушала футбалістаў саміх расчышчаць на заснежаным полі хаця б разметку.
Але і гэта было б дробяззю, калі б не мясцовыя фанаты.
На адным з выязных матчаў у Паўліньё кідалі манетамі і абражалі. Сябра і партнёра Паўліньё Руднэя аднойчы абразілі ў краме з-за колеру скуры, а потым другі бразілец «Вільні» Рычард Гомес закруціў раман з дачкой прэзідэнта клуба, прэзідэнт быў не тое каб за, але стала ясна, што адтуль пара з'язджаць — тым больш што і сам клуб хутка знік з радараў прафесійнага футбола».
І тут на гарызонце ўзнік гродзенскі «Нёман».
Абаронца Дзмітрый Раўнейка распавядаў: «Мой «Нёман» некалькі гадоў таму мог падпісаць кантракт з адным гульцом з літоўскай «Вільні». Ён правёў з намі некалькі заняткаў, трэнеры прыглядаліся да легіянера, але ад гэтай задумкі адмовіліся».
Паўліньё апынуўся ў польскай «Лодзі», потым вярнуўся ў Бразілію, дзе пагуляў за клуб чацвертага дывізіёна, урэшце праз «Браганціну» і «Карынтыянс» перабраўся ў англійскую прэм'ер-лігу, у «Тотэнхем».
Каментары