Была прыпыненая яго «супрацьпраўная дзейнасць», але працэсуальнага рашэння пра затрыманне грамадзяніна Беларусі не прымалася.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кіраўнік прэс-службы Службы бяспекі Украіны Лада Сафонава:
«Гэты грамадзянін працэсуальна затрыманы не быў. Было спыненае супрацьпраўнае дзеянне, праведзена апытанне, высвятленне ўсіх абставінаў… Мы пра гэта праінфармавалі і ўсе далейшыя рашэнні, з прыцягненнем кантактаў на ўзроўні МЗС — усё будзе вырашанае ў межах прававога поля».
Дзе зараз знаходзіцца грамадзянін Беларусі, якога СБУ толькі «апытала», Лана Сафонава адказаць не здолела — маўляў, у прэс-службе няма на гэты конт ніякай інфармацыі. А высвятляць, чаму аб супрацьпраўных дзеяннях грамадзяніна Беларусі не быў праінфармаваны беларускі бок, кіраўніца прэс-службы СБУ накіравала ў МЗС Украіны.
У прэс-службе знешнепалітычнага ведамства Украіны пра інцыдэнт з беларусам у Адэсе даведаліся са СМІ — СБУ ім ніякіх дакументаў і папер для перадачы беларускаму боку не накіроўвала. «Значыцца, рух гэтых дакументаў адбываецца па-за ведама прэс-службы МЗС», — каментуе словы калег з МЗС прадстаўніца СБУ.
Яшчэ ўчора просьбу прадаставіць інфармацыю пра, нібыта, затрыманага ў Адэсе грамадзяніна Беларусі беларуская дыпмісія ва Украіне накіравала ў СБУ і МУС. Але пакуль ніякага адказу на запыты беларускага боку няма, сказаў раніцай 8 ліпеня кіраўнік прэс-службы МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
-
Рэаліі расійскай правінцыі: пакуль муж быў на фронце, жонка пайшла да іншага. Сужыхар яе забіў і таксама пайшоў на вайну
-
Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пейджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА
-
Салаўёў сцвярджае, што за выбухі пэйджараў у Ліване адказны ізраільскі агент «Махшыр Кешэр». Рагоча ўвесь інтэрнэт
Каментары