Аляксандр Лукашэнка сёння наведае 103-ю Асобную гвардзейскую мабільную брыгаду сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.
Як чакаецца, Лукашэнку будзе паведамлена аб прызначэнні і арганізацыйна-штатнай структуры асобнага атрада спецыяльнага прызначэння, арганізацыі падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні, аб арганізацыі харчовага забеспячэння і баявой падрыхтоўцы.
Аляксандр Лукашэнка пабывае ў навучальным корпусе, салдацкай сталовай, парку баявых машын, а таксама гарадку тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі і паветрана-дэсантным комплексе. Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з абсталяваннем навучальных класаў, узбраеннем і экіпіроўкай вайскоўцаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, са станам паркаў баявых машын у Узброеных Сілах і перспектывамі іх удасканалення, з арганізацыяй баявой падрыхтоўкі.
Каментары